Электронная версия белорусского научного исторического журнала “Российские и славянские исследования”

Главная

О журнале

Правила публикации статей

Новый номер!


Беларускія землі ў палітычных падзеях канца ХVІІІ—ХIХ ст.: калейдаскоп гістарыяграфічных контраверсій


Яноўская В. В., Філатава А. М.

Яновская Валентина Васильевна — заведующая сектором историографии и методов исторического исследования Института истории НАН Беларуси, кандидат исторических наук, доцент;
Филатова Елена Николаевна, старший научный сотрудник сектора историографии и методов исторического исследования Института истории НАН Беларуси, кандидат исторических наук

Пра палітычныя падзеі, што адбываліся ў канцы ХVІІІ—ХIХ ст. на тэрыторыі Беларусі, напісана даволі аб’ёмістая літаратура. Сярод яе асабліва пільнай увагі заслугоўвае тая, што звяртаецца да ацэнкі іх уплыву на нацыятворчыя працэсы. Не маючы магчымасці ў рамках аднаго артыкула спыніцца на ўсіх значных палітычных падзеях адзначанага перыяду, мы вырашылі засяродзіць увагу на спрэчных момантах гістарыяграфіі ў трактоўцы такіх падзей, як далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі, паўстанні 1830—1831 гг. і 1863—1864 гг. Гістарыяграфічны аналіз ажыццяўляўся з улікам двух галоўных «зрэзаў»: статуса тэрыторыі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі і рэальных наступстваў той, ці іншай падзеі для развіцця або замаруджвання дадзенага працэса.

Праблема вызначэння дзяржаўна-прававога статуса беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі. Гэтае пытанне да апошняга часу не ставілася ў якасці самастойнай навуковай праблемы. Але як бы не называлася гэта тэрыторыя ў працах канца ХVІІІ — пачатку ХХI ст. («паўночна-заходні край»; беларуска-літоўскія, літоўска-беларускія, заходнія або беларускія губерні; беларускія землі, тэрыторыя Беларусі; Беларусь і г. д.) усе аўтары добра ўяўлялі, што Беларусь канца ХVІІІ — пачатку ХХ ст. не з’яўлялася самастойнай палітычнай адзінкай. Іншая справа, як гэта ацэньвалася ў гістарыяграфіі і ў грамадскай свядомасці.

Расійскае грамадства, па сведчанні А. Пыпіна, толькі ў 60-я гг. ХІХ ст., пасля «польскага» паўстання 1863—1864 гг., усвядоміла, што заходні край — рускі, таму яго патрэбна вывучаць і вызваляць рускую народнасць ад чужаземнага прыгнёту [1, с. 22]. З гэтага часу пачынае фарміравацца грамадская думка, што сутнасць «польскага пытання» заключаецца ў тым, што Польшча і надалей будзе адстойваць свае былыя межы, г. зн. «свои старые захваты». А рускія, у сваю чаргу, не павінны пакідаць сваіх братоў «русских, с русским языком, с русской верой, с русской кровью», стагнаць пад чужаземным ігам [2, с. 63]. Пры гэтым адзначалася, што беларусы маладога пакалення «вполне сознают» сваю рускую нацыянальнасць, любяць сваю радзіму і перакананы, што «счастие ея заключается в возможно скорейшем слитии с Великороссией»[3, с. 374].

Але і праз сто гадоў пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі такога зліцця не адбылося. У брашуры, якая была спецыяльна створана для фарміравання грамадскай думкі і прысвечана стогадоваму знаходжанню паўночна-заходніх зямель у складзе Расіі, адзначалася, што ў ліку першачарговых задач адно з першых месц «занимает вопрос об окраинах, т. е. вопрос об обрусении и полном объединении всех наших, а особенно западных (вылучана аўтарам. — В. Я.), окраин с ядром государства… Ценою неисчислимых жертв и страшных усилий нам удалось собрать воедино почти все разрозненные судьбою части русской земли, создать из них великую Российскую империю, — но до сих пор ещё не завершено внутреннее объединение всех этих частей с общерусским центром» [4, с. 27]. Адносна «заходняй ускраіны» аўтар з роспаччу піша: «И географическое положение, и прошлые судьбы этого уголка русской земли, наконец, и известные политические соображения, — всё это придаёт особенное значение вопросу о внутреннем объединении западного края с остальной Россией…». Аднак да гэтага часу «…в северо-западном крае русский человек чувствует себя совершенно как на чужбине и ему там никогда и на мысль не придёт изречение поэта: «Здесь русский дух, здесь Русью пахнет» [4, с. 27, 29].

Што тычылася гістарыяграфіі, то ў 1860-я гг. М. Каяловіч паставіў задачу перад расійскай навукай, адзначаючы, што яна не павінна маўчаць пры такіх недаставерных уяўленнях аб Заходнім краі, якія былі шырока распаўсюджаны па ўсёй Еўропе: «Десять миллионов людей, живущих между великой Россией и Польшей не поняты Западной Европой, не признаны достойными серьезного внимания, несмотря на их богатую событиями историю, несмотря на громкое, неоспоримое заявление о себе с самого начала польских смут, они причислены к полякам с таким легкомыслием, примера которому не представляет нам история с тех пор, когда перестали смотреть на народ, как на стадо, которое можно пригнать, куда вздумается… Оба эти племена — белорусы и малороссы — тот же русский народ (вылучана аўтарам. — В. Я.), … они не могут быть причислены к польскому народу» [5, с. IV—VI].

Менавіта гэты погляд і стаў падмуркам для вывучэння гісторыі краю расійскімі даследчыкамі. Характарызуючы расійскую гістарыяграфію другой паловы ХIХ ст. у цэлым, беларускі гісторык А. Смалянчук адзначае, што «Во второй половине ХIХ в. официально Белоруссия рассматривалась как часть “Северо-Западного края России”, а белорусы считались одним из племён единого русского народа» [6, с. 60].

На пачатку ХХ ст. у расійскай гістарыяграфіі працягваў панаваць той жа стэрыятып. Гэта яскрава прасочваецца ў артыкуле Д. Мілюціна «О разноплемённости в населении государства», напісаным ім у 1911 г. Па сваіх грамадскіх і палітычных поглядах, адзначае сучасная расійская гістарыяграфія, Мілюцін — перакананы дзяржаўнік-манархіст, паслядоўны прыхільнік ідэі «незыблимости единой и неделимой России». Вылучаючы тры рускія (вылучана аўтарам. —В. Я.) ускраіны — заходнюю (еўрапейскую), каўказскую і азіяцкую — ён адмоўна ўспрымаў любыя дэцэнтралізатарскія працэсы, што ўзмацняліся ў той перыяд. Адносна «заходняй ускраіны» ён пісаў: «Несмотря на значительное большинство Русских во всем Западном крае (меліся на ўвазе, зразумела, беларусы і маларосы. — В. Я.), нельзя пренебрегать и меньшинством Польским и Еврейским, ни в мирное, ни в военное время. Русское большинство составляет низкий слой народа, малокультурный и бедный, особенно в губерниях Белорусских. Можно сказать, что его держат в руках Польские паны, что усложняет применение к этому краю всех мер административных и законодательных» [7, с. 55].

Праўда, і ў той перыяд гістарыяграфічныя падыходы відавочна не былі адзінымі. К канцу 80-х — пачатку 90-х гг. ХIХ ст. склаліся два асноўныя напрамкі гістарыяграфічнай ацэнкі русіфікатарскай палітыкі так званых «окраин Российской империи» — праўрадавы, які актыўна абгрунтоўваў уніфікатарскі курс і ліберальны, што быў накіраваны супраць гэтай палітыкі [8, с. 5—6]. Сур’ёзным навуковым падыходам да вызначэння дзяржаўна-прававога статуса і ацэнкі адміністрацыйнага ўладкавання далучаных тэрыторый характарызуюцца працы вядомага расійскага правазнаўцы В. Іваноўскага. У рабоце «Административное устройство наших окраин» [9] аўтар прызнае, што па прычыне геаграфічных, нацыянальных і культурных адрозненняў большая частка Расіі кіравалася на асобых пачатках, іншых, чым тыя, на падставе якіх было арганізавана ўпраўленне ў цэнтральных расійскіх губернях.

Польская гістарыяграфія развівалася на іншых пастулатах, чым расійская. Працы польскіх даследчыкаў не толькі дарэвалюцыйных, а і часоў ІІ Рэчы Паспалітай, таксама не пакідалі без увагі беларускія землі. Але беларускае насельніцтва ў іх разглядалася хутчэй як польскае, а не рускае, падкрэслівалася прыналежнасць гэтых зямель да Польшчы [10]. Магчыма гэта звязана з тым, што па канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 г. аўтаномія Вялікага княства Літоўскага была ліквідавана і ўяўленні аб дзяржаве як «Рэчы Паспалітай абодвух народаў» саступілі месца тэзе аб «Рэчы Паспалітай польскай», або проста Польшчы. Праўда, пры гэтым не згадвалася, што апошняя (больш позняя) канстытуцыя дзяржавы — Гродзенская — у 1793 г. адмяніла канстытуцыю 1791 г. і зноў аднавіла федэратыўную Рэч Паспалітую.

Разыходжаннні ў расійскай і польскай гістарыяграфіях у падыходах да ацэнкі беларускай тэрыторыі, яе гісторыі і насельніцтва мелі, зразумела, не толькі, і, хутчэй, не столькі навуковы, колькі палітычны характар. З «польскім пытаннем» цесна пераплецены розныя аспекты ўрадавай палітыкі ў Паўночна-Заходнім рэгіёне (тэрытарыяльная, нацыянальная, культурная, канфесійная).

На пачатку ХХ ст. вастрыня праблемы (грамадская і навуковая) выяўлялася падчас абмеркавання «польскага пытання» у Дзяржаўнай Думе. Так, прадстаўнік польского «кола» Р. Дмоўскі крытычна ацэньваючы даклад старшыні савета міністраў П. Сталыпіна (16 лістапада 1907 г.), адзначаў, што «русская государственность, основанная на бюрократической централизации», прыстасавана ўрадам толькі да таго, каб дабівацца «культурного разорения окраин, разорения не русских областей, входящих в состав русского государства». Разам з тым, як адзначаў Р. Дмоўскі, для ўрада неабходна «особенно в теперешнюю минуту, черпать силу не в бюрократической централизации, а в том, чтобы привлечь местные силы к самоуправлению с тем, чтобы они заполнили тот пробел, который неизбежно окажется у центральной власти, опирающейся только на бюрократию. Прежде всего скажу, что против того Правительство возражать не будет, но должен заявить, что та сила самоуправления, на которую будет опираться Правительство, должна быть всегда силой национальной (вылучана аўтарам. — В. Я.)» [11, с. 5].

Такім чынам, аналізуючы і расійскую, і польскую гістарыяграфію ХIХ — пачатку ХХ ст. (пры іх розных падыходах і поглядах на праблемы беларускай гісторыі), выкрысталізоўваецца выснова: удзел у палітычных падзеях канца ХVІІІ—ХІХ ст. насельніцтва беларускіх зямель не мог быць свядомым, а толькі падсвядомым і адбываўся пад уплывам нейкай іншай (знешняй) сілы.

Для расійскай гістарыяграфіі і грамадскай думкі ў якасці такой сілы выступала рымска-каталіцкае духавенства. На адным з пасяджэнняў Дзяржаўнай Думы ў выступленні прадстаўніка рускага насельніцтва Віленскай губерні Замыслоўскага было адзначана, што прычына культурнага разарэння ў Паўночна-Заходнім краі крыецца ў каталіцкім духавенстве, якое забараняла дзецям католікаў наведваць рускія школы. Гэтая ж сіла (рымска-каталіцкае духавенства) бачылася ім у якасці каталізатара антыўрадавых палітычных падзей у краі. У якасці доказу адзначалася, што падчас хросных хадоў католікі г. Вільні носяць, «местночтимую икону Божьей Матери Остробрамской, под изображением которой написано: «1831, 1863, 1905» [11, с. 10].

Адносна беларускай гістарыяграфіі другой паловы ХIХ — пачатку ХХ ст. (у дадзены перыяд можна весці гаворку толькі пра яе станаўленне) А. Смалянчук сцвярджае, што ў дадзены перыяд «выкрысталізоўваўся» тэзіс «двух зол» у беларускай гісторыі — польскага і маскоўскага. Гэты тэзіс атрымаў навуковае абгрунтаванне ў працах М. Доўнар-Запольскага. А ў «Кароткай гісторыі Беларусі» В. Ластоўскага ён пераўтварыўся ў «определяющий исторический фактор». Прычына такога становішча, слушна адзначае А. Смалянчук, крыецца ў асэнсаванні «зависимости судьбы края от внешнего фактора…». Адваротным бокам гэтай канцэпцыі стаў «своеобразный комплекс собственного исторического бессилия и ощущение непричастности к собственной истории…» [6, с. 67].

Расійская гістарыяграфічная традыцыя ХІХ ст., якая разглядала гісторыю Расіі як гісторыю рускай нацыянальнай дзяржавы, аказала ўплыў не толькі на савецкую, але і на еўрапейскую гістарыяграфію. «Западная методология исторических исследований, — адзначае вядомы вучоны-гісторык швейцарскага паходжання А. Капелер, — … с ХІХ в. оказывается “завязанной” на категориях национальной государственности. И советская историография при Сталине, по крайней мере, частично вернулась к интерпретации отечественной истории как истории русского национального государства (вылучана аўтарам — В. Я.)». Палічыўшы такія погляды памылковымі, А. Каппелер слушна заўважае, што не «русоцентричная оптика», а менавіта «полиэтничность является неизменной константой российской истории, так что ни история России в целом, ни история российских регионов и народов не может быть исчерпывающе исследована и представлена без учёта и понимания всего полиэтничного комплекса и взаимоотношения частей и целого» [12, с. 8].

На хібы метадалагічных падыходаў расійскай гістарыяграфіі ХІХ ст. звяртае ўвагу і амерыканскі даследчык украінскага паходжання Зенон Когут. «У ХІХ ст., — піша ён, — большасць расійскіх гісторыкаў разглядалі ўкраінцаў і беларусаў як блудных сыноў адзінай расійскай нацыі і ацэньвалі гістарычныя падзеі і постаці з такой перспектывы» [13, с. 11]. Аўтар адзначае, што такая канцэпцыя панавала сярод рускіх эмігрантаў пасля Кастрычніка.

У пачатку ХХІ ст. і ў расійскай, і ў беларускай гістарыяграфіі з’явіліся спецыяльныя даследаванні, прысвечаныя праблеме вызначэння дзяржаўна-прававога статуса беларускіх (і не толькі беларускіх) зямель у складзе Расійскай імперыі. Канцэнтруючы ўвагу на асаблівасцях дзяржаўна-прававога статуса беларускіх зямель у складзе імперыі, А. Свіб адзначае: «Беларусь как этническая общность не имела в составе Российской империи целостного политического статуса. Этот статус определялся: а) предоставленными царским правительством полномочиями местным органам власти и управления, которые по своему объёму и содержанию отличались от полномочий аналогичных органов собственно российских губерний; б) совокупностью особых политико-правовых средств, обеспечивающих великодержавные, имперские интересы России в белорусских губерниях, борьбу против польского влияния и национально-освободительного движения в Беларуси» [14, с. 7].

На пачатку ХХ ст., згодна меркаванняў расійскай даследчыцы А. Бахтурынай, тыя ж «великодержавные, имперские интересы России», а дакладней імкненне к «унификации управления империей» дыктавалі неабходнасць ліквідацыі асаблівасцей, што яшчэ мелі месца на землях былога ВКЛ у сферы кіравання: «Северо-Западные и Юго-Западные территории Российской империи, включённые в состав Виленского и Киевского генерал-губернаторств, в начале ХХ в. утратили свой особый статус, что было окончательно закреплено ликвидацией названных генерал-губернаторств и отменой генерал-губернаторских должностей» [15, с. 5]. Такім чынам, вызначэнне дзяржаўна-прававога статуса Беларусі ў складзе Расійскай імперыі, як тэрыторыі, што не мела «целостного политического статуса», дыктуе неабходнасць ацэнкі ролі і месца гэтых зямель у палітычных падзеях, зыходзячы з таго, што Беларусь з’яўлялася не суб’ектам, а аб’ектам у гэтых палітычных падзеях. Іншая справа, ці мелі гэты статус беларускія землі (дакладней, землі ВКЛ) пад канец ХVIII ст. у складзе Рэчы Паспалітай?

Раздзелы Рэчы Паспалітай і іх наступствы для развіцця/замаруджвання нацыятворчых працэсаў на беларускіх землях. Менавіта ад адказу на гэтае пытанне залежаць ацэнкі такой найважнейшай падзеі канца ХVIII ст., як разделы Рэчы Паспалітай і іх наступствы. Пытанне да гэтага часу не атрымала неабходнага навуковага асэнсавання ў айчыннай гістарыяграфіі, што і спарадзіла не проста розныя, а часта палярныя падыходы да яе вырашэння: ад ацэнкі раздзелаў як захоп тэрыторыі суверэннай дзяржавы да ацэнкі тых жа падзей у якасці «воссоединение Беларуси с Россией». Гэты, апошні, погляд на праблему падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расіі, як на карэнны, цалкам станоўчы, пераварот у лёсе Беларусі, быў уласцівы савецкай гістарыяграфічнай традыцыі. Напрыклад, Я. Карнейчык пісаў, што ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай і ўз’яднання з Расіяй ажыццявіліся спрадвечныя спадзяванні беларускага народа, а тры адзінакроўныя па свайму паходжанню народы, блізкія па мове, культуры і тэрыторыі, аб’ядналіся ў адзіную дзяржаву. Расія забяспечыла Беларусі тэрытарыяльную цэласнасць і працяглае мірнае развіццё [16, с. 38].

Але ўжо і ў 70-я гг. мінулага стагоддзя сустракаліся неадназначныя ацэнкі гэтай гістарычнай падзеі. Так, А. Мальдзіс адзначаў, што афіцыйныя ўлады сустрэлі ў штыкі імкненні беларусаў да нацыянальнага самавызначэння і не пазбавілі беларускі народ ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту [17, с. 314, 315].

Новы этап у вывучэнні гісторыі Расійскай імперыі, што пачаўся з 90-х гг. ХХ ст., характарызуецца шэрагам грунтоўных прац, з’явіўшыхся перш за ўсё ў расійскай гістарыяграфіі. І хаця яны прысвечаны аналізу розных праблем канца ХVIII — пачатку ХХ ст., але ў той ці іншай ступені закранаюць і падзелы Рэчы Паспалітай, з характарыстыкай іх наступстваў для розных, зараз ужо суверэнных дзяржаў і народаў. У некаторых з іх захоўваюцца старыя, часоў Расійскай імперыі, погляды. Так, лічыцца, што ў ходзе падзелаў Рэчы Паспалітай завяршыўся прагрэсіўны і гістарычна абумоўлены працэс «воссоединения» Беларусі і Украіны з Расіяй і гэта «отвечало воле и закономерностям исторического развития украинского, белорусского и русского народов». Пры гэтым зберагаецца ўсё той жа стары міф, што Расія не захоплівала, а толькі вяртала свае землі [18, с. 196, 197].

Але большасць сучасных расійскіх даследчыкаў разглядае праблему як шматгранную і не столь катэгарычныя ў сваіх высновах. У іх аналізе, пастаноўцы праблем і ацэнках палітычных падзей канца ХVIII — пачатку ХХ ст., застаецца месца для працягу навуковых дыскусій і ўзважлівых разважанняў. А. Мілер адзначае, што паняцце «русский» у тыя часы было больш шырокім, чым яго сучаснае значэнне. Яно адносілася да ўсіх усходніх славян і вызначала тую мэту праекта нацыянальнага будаўніцтва, які ўмоўна можна назваць «большой русской нацией». З’яўляючыся этнічнай канцэпцыяй і праводзячы выразную грань паміж рускімі і іншымі народамі імперыі, гэты праект, як лічыць аўтар, адмаўляў якасны характар этнічных адрозненняў паміж вяліка-, мала- і беларусамі, уключаючы ўсіх іх у адзіную этнічную супольнасць. На яго думку, маларусы і беларусы ніколі не падвяргаліся дыскрымінацыі ў Расійскай імперыі на індывідуальным узроўні [19, с. 37].

Аўтары працы «Западные окраины Российской империи» лічаць, што за формуламі Кацярыны ІІ — «взяла только свое» і «отторженная возвратих» — стаяла хутчэй за ўсё не нацыяналістычная, а дынастычная логіка. Кацярына ІІ лічыла гэтыя тэрыторыі «своими» не таму, што на большай іх частцы сялянскае насельніцтва было, як будуць сцвярджаць ужо пры яе ўнуку Мікалаю І, «русским», а таму, што гэтыя землі ў мінулыя часы ўваходзілі ва ўладанні Рурыкавічаў, спадкаемцамі якіх лічылі сябе Раманавы [20, с. 77—78]. На гэты аспект звярнула сваю ўвагу і даследчыца А. Камзолава. Яна нагадала, што нават у сярэдзіне ХІХ ст. губерні тэрыторыі былога ВКЛ называліся «губерниями, от Польши возвращенными». Новая ўласнасць Расіі не разглядалася ў якасці асобнай, гістарычна сфарміраванай этнічнай адзінкі, як Царства Польскае або Княства Фінляндскае. Як правіла, адзначае аўтар, гэтыя тэрыторыі ўключаліся ў паняцце «прародительской вотчины» рускіх цароў, адарванай іншай дзяржавай — Польшчай, — а затым зноў вернутыя [21, с. 4].

Не ўсе расійскія даследчыкі раздзяляюць такі погляд. Для краю, які аб’яўляўся «древним достоянием» Расіі, — адзначае М. Далбілаў — Літва, Беларусь, Правабярэжная Украіна нават к сярэдзіне ХІХ ст. былі недастаткова інтэграваны ў структуры імперскага кіравання, а яшчэ меней — імперскага мыслення. Эканамічны і культурны ўплыў вышэйшага польскамоўнага слоя надаваў гэтым землям «обескураживающе “инакий” облик» [22, с. 230].

Сучасная беларуская гістарыяграфія таксама шматгранная ў сваіх ацэнках палітычных падзей канца ХVIII ст. Дакладна вылучаюцца два супрацьлеглыя падыходы. Першая група даследчыкаў, разглядаючы Рэч Паспалітую як Рэч Паспалітую абодвух народаў, ацэньвае раздзелы як драпежніцкі захоп тэрыторыі суверэннай дзяржавы, а іх наступствы для беларускіх зямель, як страту дзяржаўнасці: «…гвалтоўнымі дзеяннямі Расіі, Аўстрыі і Прусіі было спынена існаванне Рэчы Паспалітай, адной з вялікіх краін Еўропы, федэрацыі, у якой Польшча і ВКЛ ажыццяўлялі сваю дзяржаўнасць з 1569 г. Беларускія землі былі анексіраваны ў склад Расійскай імперыі. Пачаўся новы этап змагання за беларускую ідэнтычнасць, за права беларускага народа на дзяржаўную незалежнасць» [23, с. 75].

Другая група гісторыкаў, працягваючы традыцыі расійскай гістарыяграфіі ХІХ ст. [24], бачыць у адпаведных падзеях «воссоединение Беларуси с Россией»: «І сканаў бы беларускі этнас, калі б у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.) беларускія землі не былі далучаны да Расіі, а беларускі народ, Беларусь не ўз’ядналіся з рускім народам у адзінай Расійскай дзяржаве» [25, с. 119—120].

Тэрміналагічная палітра адносна адпаведных падзей канца ХVIII ст. у сучаснай беларускай гістарыяграфіі даволі шырокая: «Раней беларускія даследчыкі, апісваючы гэты працэс, казалі пра «уз’яднанне», потым пра «далучэнне», цяпер большасць з іх аддае перавагу словам «інкарпарацыя», ці «захоп», — адзначалася ў першай палове 90-х гг. ХХ ст. [26, с. 6]. Застаецца такое становішча актуальным і сёння. І справа не ў тым, які тэрмін ужываюць тыя, ці іншыя аўтары, а які сэнс у яго ўкладваецца. Што павінна залежыць, на наш погляд, не ад кан’юнктурных меркаванняў, а грунтавацца на аналізе дакументальных крыніц.

Абапіраючыся на дакументальныя крыніцы, беларускі гісторык В. Швед прааналізаваў «сцэнарый», па якім развіваліся падзеі ў канцы ХVIII ст.: дыпламатычныя перамовы з будучымі захопнікамі; стварэнне там прарасійскіх канфедэрацый; увод расійскіх войск на тэрыторыю Рэчы Паспалітай; анексія зямель Беларусі; легалізацыя апошняга на сейме; прысяга насельніцтва захопленых зямель расійскаму імператару. А Беларусь у гэтых абставінах, адзначае аўтар, апынулася паміж Польшчай, якая ўвасабляла заходнюю цывілізацыю і яе вольнасці і Расіяй, якая ўяўляла сабой усходні, азіяцкі дэспатызм [27, с. 85—85].

Я. Анішчанка адзначаў, што далучаныя землі ВКЛ захавалі ў Расійскай імперыі асобы статус: акрамя маўклівага прызнання Статута ВКЛ гэтаму садзейнічала нецярпімасць да яўрэяў Беларусі, прыраўнаваных да дэструктыўных сіл з-за свайго занятку вольнай прапінацыяй. Уведзеная ў 1791 г. мяжа аселасці яўрэяў замацавала гэты асаблівы прававы і тэрытарыяльны статус за беларускімі губернямі і зрабіла іх жыхароў нераўнапраўнымі грамадзянамі адзінай і недзялімай імперыі. Тым самым царызм сам абвяргаў дэкларатыўнасць заяў пра справядлівасць далучэнняў — падзелаў [28, с. 208, 214].

Беларускі гісторык З. Шыбека, які называе сябе стваральнікам «недзяржаўнай (неафіцыйнай) версіі гісторыі Беларусі» [29, с. 7], лічыць, што шляхам замацавання беларускіх земляў пад уладай рускай абсалютнай манархіі на іх перапынілася тэндэнцыя да пераходу ад шляхецкай да дэмакратычнай рэспублікі, якая выяўлялася ў складзе ВКЛ. Акрамя іншых наступстваў, гэтым значна замаруджвалася нацыянальная самаідэнтыфікацыя беларусаў, гарантам якой магло выступаць былое ВКЛ. Царскі ўрад, на думку аўтара, пазбавіў духоўнага апірышча каля мільёна людзей, якія ніколі не залічалі сябе ні да палякаў, ні да рускіх, людзей, якія ўсведамлялі сваю адметнасць. А рэлігійны антаганізм паміж праваслаўнымі і каталікамі падзяліў народ на дзве паловы. Што, на погляд аўтара, вельмі перашкаджала нацыянальнай кансалідацыі беларусаў [30, с. 23, 65].

Далёка не ўсе тэзы аўтарскай канцэпцыі З. Шыбекі падзяляюць аўтары гэтага артыкула. Найбольш спрэчнай падаецца нам сцвярджэнне аб «тэндэнцыі да пераходу ад шляхецкай да дэмакратычнай рэспублікі, якая выяўлялася ў складзе ВКЛ». Узнікае пытанне: як гэтыя меркаванні стасуюцца з гістарычнымі фактамі аб ліквідацыі Канстытуцыяй 3 мая 1791 г. (праект якой рыхтавала не Расійская імперыя, а рэфарматары Рэчы Паспалітай) аўтаноміі ВКЛ? І што магло гарантаваць ВКЛ, страціўшы сваю аўтаномію?

Паўстанні канца ХVIII—ХІХ ст. — праявы «польскасці» ці пачатак беларускага нацыянальна-вызваленчага руху? Ацэнка ролі такіх палітычных падзей ХІХ ст., як паўстанні 1830—1831 і 1863—1864 гг. для развіцця/замаруджвання нацыятворчых працэсаў на тэрыторыі Беларусі, далёка не адназначная ў гістарыяграфіі. Рознасць думак і меркаванняў грунтуецца на розных метадалагічных падыходах. Зыходным пунктам канцэпцый з’яўляецца зноў-такі прызнанне/непрызнанне беларускай дзяржаўнасці ў перыяд ВКЛ і Рэчы Паспалітай і рознасць ацэнкі саміх падзелаў Рэчы Паспалітай, аб чым ішла гаворка вышэй.

Перш за ўсё ўяўляе цікавасць метадалагічны падыход, які разглядае (або дае магчымасць разглядаць) паўстанні 1830—1831 і 1863—1864 гг. як складаючую частку агульнаеўрапейскага працэса. У сучаснай гістарыяграфіі адзначаецца, што нацыянальныя рухі, якія «потрясли» шматнацыянальныя дзяржавы ў ХІХ ст., паступова змянілі іх сутнасць: «И в фундамент Российской империи с её династическим имперским мышлением, самодержавной автократией и сословным устройством была заложена мина, образованная новым национальным принципом разрушающего сословные границы политического волеизъявления, этнической культурной общности и идеей суверенитета народов. Новое понятие нации становилось основным объектом идентичности и лояльности, принципом устройства современного мира. С нацией были тесно связаны политическая партиципация, самоопределение и автономия, стремление к созданию в качестве конечной цели, как правило, этнически гомогенного «национального государства»» [12, с. 156].

Зыходзячы з такога метадалагічнага падыходу, для характарыстыкі і ацэнкі канкрэтных нацыянальных рухаў (у нашым выпадку паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гг.), важным падаюцца ўяўленні пра «великие» («старые») і «малые» («молодые») нацыі 1. Да «старых» нацый Расійскай імперыі А. Капелер залічвае, перш за ўсё, рускіх, і ў ліку некаторых іншых — палякаў. Да «маладых» — украінцаў, беларусаў, літоўцаў, эстонцаў, латышоў і інш. [12, с. 157]. Што тычыцца палякаў, то тут няма ніякіх разыходжанняў у сусветнай гістарыяграфіі: іх галоўныя мэты ў паўстаннях канца ХVІІІ—ХІХ ст. былі палітычныя: аднаўленне польскай дзяржаўнасці ў яе мінулых межах. Праўда, уяўленні аб межах будучай дзяржавы рознымі коламі і ў розныя часы былі неаднолькавымі. Што важна не толькі для даследавання польскага нацыянальна-вызваленчага руху канца ХVІІІ—ХІХ ст., але і для вызначэння характару і ацэнкі гэтых падзей для беларускай тэрыторыі.

На жаль, грунтоўных гістарычных даследаванняў, што абапіраюцца на падобны метадалагічны падыход, у беларускай гістарыяграфіі пакуль што няма (але, несумненна, гэта з’яўляецца адной з важнейшых першачарговых яе задач). Што не дае магчымасці правядзення паўнавартаснага гістарыяграфічнага аналізу і магчыма аб’ектыўнай ацэнкі канцэптуальных падыходаў да вырашэння праблемы. Таму на дадзеным этапе можна весці гаворку толькі аб ступені вырашэння яе асобных аспектаў.

Гістарыяграфічны аналіз паказвае, што, бадай, ніводнай іншай навуковай праблеме з гісторыі Беларусі ХІХ ст. не «пашчасціла» за паўтары стагоддзі атрымаць столькі супярэчлівых канцэптуальных ацэнак: ад амаль поўнага ігнаравання падзей, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі, да прызнання іх у якасці этапаў фарміравання беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, барацьбы за страчаную дзяржаўнасць. Гэта пацвярджае і сучасны стан айчыннай гістарыяграфіі. Падмацуем гэтыя высновы двума яскравымі выказваннямі. Дададзім — гэта не проста думкі асобных аўтараў. Гэта — канцэптуальныя падыходы, на якіх грунтуецца выкладанне азначаных падзей з гісторыі Беларусі, для студэнцкай моладзі нашай суверэннай дзяржавы.

Прафесар кафедры ідэалогіі і палітычных навук Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь У. Мельнік, адзначаючы наяўнасць двух падыходаў у вызначэнні гістарычнага сэнсу «присоединения белорусских земель к России», аддае перавагу «славяно-русскому». Сутнасць яго заключаецца у наступным: «Раздел Речи Посполитой и одновременное присоединение белорусских земель к России стал актом воссоединения белорусов (равно как и украинцев) с родственным русским народом в составе имперского (полиэтнического) государственного образования; по сути это был акт самоопределения белорусов как славянского этноса (вылучана аўтарам. — В. Я.)» [31, с. 68]. Адштурхоўваючыся ад такога падмурка, не цяжка ўзгадаць, якую ацэнку належна даць усім тром паўстанням, што адбыліся ў канцы XVІII—XIX ст. Менавіта ў русле гэтай канцэпцыі і была дадзена ацэнка паўстанню пад кіраўніцтвам Т. Касцюшка П. Петрыкавым: «…лозунг восстания “Свобода, равенство, независимость” означал восстановление Речи Посполитой в границах 1772 г., т. е. до её первого раздела. А это означало повторное поглощение Беларуси Польшей, и тем самым окончательную полонизацию и окатоличивание белорусов. В этом заключается и суть оценки для Беларуси самого Костюшко. Это польский революционер и польский национальный герой. Но в случае его победы белорусы заплатили бы «за волю» от России своей этнической гибелью (вылучана аўтарам. — В. Я.)» [25, с. 59].

Другі канцэптуальны падыход, які пачаў распрацоўвацца ў 1920—1930-я гг. і быў адроджаны на пачатку 1990-х гг., прапаноўваў наступную ацэнку паўстанняў (у курсе «Беларусазнаўства): «Восстание 1794 г…. было не только польским, но и белорусско-литовским, направленным на восстановление независимости Белорусско-Литовской державы. Это восстание — важный рубеж в истории белорусского народа. Поражение восстания положило конец существованию Речи Посполитой и на долгие годы лишило белорусов своей государственности (вылучана аўтарам. — В. Я.). В то же время событиями 1794 г. начинается период шляхетской революционности, который заканчивается в 1863 г., когда было подавлено третье освободительное восстание под руководством К. Калиновского» [32, с. 25].

Такая палярнасць канцэптуальных падыходаў да вызначэння падзей азначанага перыяду на тэрыторыі Беларусі ў вучэбным працэсе, выклікана тым, што як першая, так і другая канцэпцыя грунтуецца не на глыбокіх навуковых даследаваннях, а на ўяўленнях, якія фарміруюцца (і фарміраваліся на працягу ўсяго ХІХ—ХХ ст.) кан’юнктурнай запатрабаванасцю і залежалі ад змены палітычных рэаліяў. Ужо з самага пачатку гістарыяграфічнай распрацоўкі праблемы сфарміраваліся два падыходы да яе выкладання. Адзін прапаноўвалі расійскія даследчыкі, другі — польскія. Адзначаючы рознасць гэтых метадалагічных падыходаў у ацэнцы паўстанняў у цэлым, можна заўважыць сугучнасць у адносінах да ацэнкі падзей на тэрыторыі Беларусі, якая выяўлялася ў іх практычным ігнараванні. Так, называючы паўстанне 1830—1831 гг. (а пазней і паўстанне 1863—1864 гг.) адназначна «польскім», расійская гістарыяграфія разглядала падзеі, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі, у асноўным ва ўзаемасувязі з паўстаннем у Царстве (Каралеўстве) Польскiм, ці ў Лiтве [33].

Значна больш увагі з боку расійскіх дарэвалюцыйных даследчыкаў атрымала паўстанне 1863—1864 гг. [34]. Але і на гэты раз падзеі на тэрыторыі Літвы—Беларусі не атрымалі належнага аналізу. Прычына крылася, перш за ўсё, у канцэптуальным падыходзе — паказваць паўстанні XIX ст. як «польскую смуту», у першым выпадку — «ваенна-шляхецкую», у другім — «шляхецка-клерыкальную». «Вмешивающейся в наши внутренние дела Европе, — пісаў адзін з вядомых расійскіх даследчыкаў паўстання 1863—1864 гг. В. Ратч, — было необходимо скорее разъяснить, что пресловутое общее волнение всех масс населения Западной Европы было только делом шляхетства и ксендзов и что Западу нечего рассчитывать на массу народа» [35, с. 229].

Польскія даследчыкі, як у ХІХ, так і ў ХХ ст. разглядалі землі заходніх губерняў, як «крэсы ўсходнія» польскай дзяржавы, і адпаведна лічылі каталіцкі касцёл і мясцовае духавенства, шляхту толькі «польскімі». У цэлым каталіцкае веравызнанне атаясамлівалася з польскай нацыянальнасцю. Што ж тычылася ролі беларуска-літоўскіх зямель у палітычных падзеях ХІХ ст., то як польская гістарыяграфія, так і расійская лічылі іх адной з важнейшых прычын расійска-польскага супрацьстаяння, адмаўляючы нават самой магчымасці існавання трэцяга варыянту — самастойнага вырашэння свайго лёсу гэтымі народамі.

Новы метадалагічны падыход у ацэнцы паўстанняў ХІХ ст. пачаў распрацоўвацца ў 1920-я гг. у сувязі са станаўленнем беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. У адрозненне ад расійскай і польскай гістарыяграфій беларускія даследчыкі разглядалі тэрыторыю Беларусі (Беларусі—Літвы) ў якасці прадмета свайго даследавання. Але глыбокай навукай прапрацоўкі праблема так і не атрымала, ні на ўзроўні стварэння крыніцазнаўчай базы, ні на ўзроўні яе тэарэтычнага асэнсавання. Тым не менш пры аналізе работ, што нарадзіліся ў той перыяд, пры наяўнасці розных падыходаў да падачы матэрыялаў (што асабліва тычылася паўстання 1863—1864 гг.), выразна праступае тэндэнцыя рознай ацэнкі двух паўстанняў ХІХ ст. для нацыятворчых працэсаў. Паўстанне 1830—1831 гг. хаця і ацэньвалася як важная палітычная падзея ў гісторыі беларускага народа, аднак увага канцэнтравалася, галоўным чынам, на наступствах пасля яго паражэння, што выявілася ў змене ўнутрыпалітычнага курса. У дачыненні ж да ацэнкі паўстання 1863—1864 гг. разгарнуліся (і не сціхаюць да гэтага часу) дыскусіі. Нямецкі гісторык Райнер Ліндэр [36] вылучае тры «тэматычныя колы», у межах якіх назіраліся рознагалоссі: 1) хто выступіў сацыяльным ініцыятарам паўстання на тэрыторыі Беларусі — нацыянальная шляхта, альбо прыгнечанае сялянства; 2) наколькі пратэставыя і вольналюбівыя памкненні шляхты на чале з К. Каліноўскім былі выкліканы нацыянальнымі матывамі; 3) ці адпавядала сапраўднасці назва «польскае паўстанне» у дачыненні да тэрыторыі Беларусі.

У выданні 1926 г., даючы ў «Кароткім нарысе гісторыі Беларусі» свой «конспэкцыйны агляд» перыяда знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі, У. Ігнатоўскі дакладна вылучыў у ім палітычную кампаненту: «У часы рэалізацыі сялянскай рэформы загарэлася другое польскае паўстанне 1863 г. Яно значна ўскалыхнула і Беларусь, зрабіўшыся тут, з аднаго боку, рухам сялянскім, накіраваным супраць паноў, а з другога боку, політыка-вызваленчым, незалежніцкім рухам (вылучана аўтарам. — В. Я.), накіраваным проці царызму» [37, с. 169—170]. Са стварэннем у Вільні літоўска-беларускага паўстанцкага ўрада і дзяленнем яго на «белых» і «чырвоных», апошнія (на чале з К. Каліноўскім) ставяць сабе за мэту «радыкальнае разьвязаньне на Беларусі сялянскага пытання і ўтварэння незалежнай ад Расіі і Польшчы Беларускай рэспублікі (вылучана аўтарам. — В. Я.)» [37, с. 170]. Праз 10 гадоў у працы, што была спецыяльна прысвечана паўстанню 1863—1864 гг. на тэрыторыі Беларусі, У. Ігнатоўскі зноў звяртае ўвагу на палітычную кампаненту паўстання, але звязвае яе, галоўным чынам, з асобай К. Каліноўскага, называючы яго «сепаратыстам» у адносінах да Польшчы. «Трэба думаць, — піша У. Ігнатоўскі, — што незалежніцтва К. Каліноўскага вымагала асобага віду аўтаноміі для Беларусі ў федэратыўнай Рэчы Паспалітай Польскай» [38, с. 68]. Перагледжаны былі і асабістыя погляды на ўдзел у паўстанні сялянства. Даследчык паказаў, што сялянства ў масе за паўстанцамі не пайшло і часта, асабліва ў Віцебскай і Магілёўскай губернях, ставілася да іх варожа.

Змена ўнутрыпалітычнай сітуацыі выклікала да жыцця другі канцэптуальны падыход у беларускай гістарыяграфіі да асвяшчэння паўстання 1863—1864 гг. (паўстанню 1830—1831 гг. у гэты час практычна не надавалася ўвага). Акадэмік С. Агурскі заяўляў, што паўстанне 1863 г. было арганізавана польскімі памешчыкамі і каталіцкім духавенствам і праходзіла пад польскімі шавіністычнымі лозунгамі, называў К. Каліноўскага «міфічным героем», «польскім шавіністам» [39, с. 110]. Праўда, і гэты канцэптуальны падыход не мог цалкам задаволіць савецкую гістарычную навуку, якая «уже в первые годы существования стремилась преодолеть влияние субъективно-идеалистической историографии прошлого и подойти к оценке восстания 1863 г. материалистически» [40, с. 18].

Матэрыялістычны падыход дыктаваў гісторыкам неабходнасць выпрацоўкі новай канцэпцыі, сутнасць якой заключалася ў наступным: «Советские историки оценивали восстание не как столкновение наций, что было присуще различным националистическим школам, а как проявление борьбы классов (курсіў мой. — В. Я.)» [40, с. 18]. Другая сюжэтная лінія марксісцка-ленінскай метадалогіі да асвяшчэння палітычных падзей ХІХ ст. у савецкай гістарыяграфіі — даследаванне «польского вопроса во взаимосвязи с пролетарской революцией». Такі метадалагічны падыход быў цалкам палітызаваны. І таму ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гг., калі ўжо была назапашана даволі вялікая колькасць крыніц (асабліва ў сувязі з публікацыяй шэрагу дакументаў па гісторыі паўстаня 1863—1864 гг.) сталі відавочныя яго хібы. Гэта ставіла аўтараў нешматлікіх навуковых прац у цяжкае становішча і прыводзіла да супярэчлівых высноў. Зыходячы з гэтай метадалагічнай устаноўкі, аўтар кандыдацкай дысертацыі «Польское национально-освободительное движение в Царстве Польском, Литве, Белорусии и на Украине и русско-польские революционные связи 1830—1849 гг.» М. Вежхоўскі прыйшоў да высновы, што: «Во главе польского национально-освободительного движения 30—40-х гг. находилась шляхта, её борьба имела прогрессивный характер, однако эта прогрессивность носила яркий отпечаток классовой ограниченности». Гэтую думку ён мусіў выкарыстаць і падкрэсліваючы міжнароднае значэнне падзей: «Международное революционизирующее значение польского движения значительно превосходило в это время силу внутренней социальной революционности польских восстаний, ограниченных участием и руководством шляхетских элементов (курсіў мой. — В. Я.)» [41, с. 17].

Яшчэ больш супярэчлівасць і непаслядоўнасць у ацэнках прасочваецца ў працах, прысвечаных паўстанню 1863—1864 гг. У даследаваннях 50-х гг. замацаваліся наступныя ацэнкі постаці К. Каліноўскага: К. Каліноўскі — правадыр сялянскага паўстання, стваральнік вольнага беларускага друку, буйнейшы прадстаўнік перадавой грамадскай думкі Беларусі ХІХ ст., якая развівалася пад магутным уплывам рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў. У сваю чаргу, само «восстание в Польше содействовало консолидации революционных сил в русском обществе, противостоящих либеральному лагерю, пошедшему на союз с царским самодержавием» [42, с. 13]. У дачыненні да тэрыторыі Літвы і Беларусі прызнавалася, што гэта не было паўстанне «…только живущего здесь польского населения. Возникшее на рубеже 1860 и 1861 гг. в Королевстве Польском движение, распространяясь за пределами польских земель, находило здесь свою питательную почву, становилось движением литовских и белорусских народных масс, борющихся за своё национальное и социальное освобождение…» [42, с. 4]. Разам з тым у большасці прац адмаўлялася прызнаная ў першыя пасляваенныя гады наяўнасць у праграме К. Каліноўскага лозунга барацьбы за дзяржаўную самастойнасць Літвы і Беларусі, а сам гэты лозунг абвяшчаўся рэакцыйным.

У навуковай літаратуры 1960-х гг. замацаваліся вывады пра тое, што паўстанне 1863—1864 гг. па складу ўдзельнікаў было пераважна шляхецкім, а па змесце праграмы — буржуазна-дэмакратычным. Расійскі даследчык А. Смірноў прызнаў і станоўча ацаніў пастаноўку К. Каліноўскім пытання аб утварэнні самастойнай Літоўска-Беларускай рэспублікі. З іншага боку, у 1960-х гг. была пастаўлена пад сумненне наяўнасць у паўстанні рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні на чале з К. Каліноўскім і выстаўленне ім патрабавання дзяржаўнай самастойнасці Літвы—Беларусі [43]. Хістанні працягваліся і далей. У другім томе «Гісторыі Беларускай ССР» (Мінск, 1972) пазіцыі беларускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў па нацыянальным пытанні напярэдадні і ў час паўстання не асвятляліся. А ў БСЭ (Т. 11, 1973. С. 214) са спасылкай на таго ж А. Смірнова адзначалася, што дэвізам К. Каліноўскага былі словы: «польское дело — это наше дело, это дело свободы».

Дыскусія па гэтых праблемах узнавілася ў 1990-х гг. Больш увагі стала надавацца і падзеям 1830—1831 гг. Акрамя таго, што гісторыкі пачалі дэталёва даследаваць пытанні краязнаўчага плана і дзейнасць канкрэтных постацей беларускай гісторыі, у поле іх зроку трапілі і некаторыя пытанні, што непасрэдна звязаны з нацыятворчымі працэсамі — вызначэнне ступені ўдзелу ў паўстанні асобных сацыяльных груп насельніцтва Беларусі, змена палітычнай сітуацыі на землях Беларусі—Літвы і яе ўплыў на фарміраванне нацыянальнай свядомасці. У падтрымцы беларускімі паўстанцамі лозунга аб аднаўленні незалежнай дзяржавы ў межах 1772 г. (Рэчы Паспалітай абодвух народаў — Польшчы (Кароны) і Вялікага княства Літоўскага) бачыць В. Гарбачова сведчанне таго, што яны выступалі за адраджэнне федэратыўнай дзяржавы, за аднаўленне аўтаноміі зямель былога ВКЛ. А новыя гістарычныя і палітычныя ўмовы, якія склаліся на тэрыторыі Беларусі пасля падаўлення паўстання, сцвярджае яна, «паўплывалі на фарміраванне менавіта беларускай нацыянальнай свядомасці»[44, с. 3, 175].

Але, як і раней, даследчыкі канцэнтравалі сваю ўвагу, галоўным чынам, на тых наступствах, што пачаліся пасля падаўлення паўстання. У чацвёртым томе «Гісторыі Беларусі» дадзена наступная характарыстыка змене ўнутрыпалітычнага курса ўрада Расійскай імперыі: «Пераканаўшыся ў палітычнай нядобранадзейнасці мясцовага дваранства, урад Мікалая І зрабіў стаўку на поўную уніфікацыю дзевяці заходніх губерняў з Цэнтральнай Расіяй, г. зн. на русіфікацыю іх як адзіную надзейную гарантыю ўтрымання гэтай тэрыторыі ў складзе Расійскай імперыі» [45, с. 92]. Свае думкі аб палітыцы царскага ўрада пасля паўстання выказаў А. Смалянчук. Называючы новы палітычны курс царскага ўрада «антыпольскім», ён вылучыў яго асноўныя накірункі: «разбор» («дэкласацыя») шляхты, спроба пашырэння рускага памешчыцкага і сялянскага землеўладання, масавае з’яўленне рускіх чыноўнікаў, скасаванне Статута ВКЛ 1588 г., ліквідацыя уніяцкай царквы, закрыццё Віленскага універсітэта і русіфікацыя сістэмы адукацыі, антыкаталіцкія мерапрыемствы і інш. [46, с. 56]. З тэзай аб масавым замяшчэнні чыноўнікаў мясцовага паходжання рускімі не пагаджаецца беларускі даследчык А. Кісялёў. Спасылаючыся на вынікі кандыдацкага даследавання С. Токця, ён адзначае, што і пасля паўстання 1830—1831 гг. чыноўніцтва Беларусі фарміравалася, галоўным чынам, з мясцовых ураджэнцаў [47, с. 13].

Сучасная расійская гістарыяграфія, традыцыйна вызначаючы паўстанні 1830—1831 і 1863—1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі як польскія, таксама цікавіцца не столькі самымі палітычнымі падзеямі, колькі іх наступствамі як для Царства (Каралеўства) Польскага, так і для заходніх губерняў. Б. Міронаў лічыць, што да 1830 г. палітыка царскага ўрада была прагматычнай і талерантнай да нацыянальных асаблівасцей. Абставіны змяніліся пасля паўстання, калі палітыка ўрада стала больш жорсткай, але толькі ў заходніх землях імперыі яна прыняла форму рэпрэсій і была накіравана на скасаванне іх адміністрацыйна-палітычнай аўтаноміі [48].

На змене палітычнай сітуацыі «на западных окраинах» пасля паўстання 1863—1864 гг. і яе сувязі з нацыятворчымі працэсамі засяродзілі сваю ўвагу расійскі даследчык М. Далбілаў і літоўскі Д. Сталюнас. У прыватнасці яны адзначылі, што ў гэты перыяд «Имперская политика в отношении этой стратегически важной окраины смыкается (хотя, конечно, не сливается) с реализицией проекта русского нациостроительства, осмысляемого в терминах «опоры» власти на «почву», на возрождённую к новой жизни «народную массу». Многие представители имперской элиты, в особенности администраторы западной окраины, начинают воспринимать католицизм не столько как иерархически организованную церковь, сколько как враждебную политическую силу, обращённую в первую очередь против «народа» — фундамента русской нации» [49, с. 8]. Канфесійная палітыка, на думку аўтараў, становіцца адным з важнейшых інструментаў русіфікацыі краю.

Па-ранейшаму спрэчнымі застаюцца такія аспекты праблемы, як месца аграрнага пытання (што асабліва тычыцца паўстання 1863—1864 гг.), удзеле ў іх каталіцкага духавенства. Апошні аспект заўсёды быў у поле зроку польскіх даследчыкаў, якія ў адрозненне ад расійскай (дасавецкай) гістарыяграфіі не былі столь катэгарычнымі ў вызначэнні іх ролі як «застрэльшчыкаў» гэтых палітычных падзей. Цяжка сёння сказаць, наколькі дадзеныя высновы адпавядаюць гістарычным фактам палітычных падзей ХІХ ст., што мелі месца на тэрыторыі Беларусі. Бо спецыяльна роля канфесій у гэтых падзеях у беларускай гістарыяграфіі не разглядалася. А аўтары артыкулаў, прысвечаных ролі асобнай канфесіі, якія не маюць пад сабой грунтоўнай базы крыніц, часта самі сабе супярэчаць. Асабліва гэта тычыцца постаці К. Каліноўскага і канфесійнай складаючай яго светапогляду. Аналізуючы дыскусію, што распачалася ў савецкай гістарыяграфіі ў пасляваенныя гады, сучасны даследчык І. Акінчыц адзначае, што К. Каліноўскі быў абвешчаны матэрыялістам і атэістам, а яго зварот да уніяцкай канфесіі — тактычным ходам з мэтай прыцягнуць на свой бок сялянства. Толькі з пачаткам 90-х гг., калі вывучэнне канфесійнай гісторыі становіцца адным з важнейшых напрамкаў гісторыі Беларусі, даследчыкі звярнулі ўвагу і на гэты аспект. Але, як і на пачатку 1920-х гг., робіцца гэта ў большасці сваёй не на падставе расшырэння крыніцазнаўчай базы. У выніку аказалася, што адвергнуць былыя «пастулаты» лягчэй, чым стварыць узамен прынцыпова новую навуковую канцэпцыю. Так, І. Акінчыц адзначае, што «непредвзятый анализ имеющихся данных» даў яму падставы адвергнуць ранейшыя ўяўленні і зрабіць наступныя высновы: «Во-первых, К. Калиновский выступил выразителем и последовательным защитником интересов угнетённого и бесправного крестьянства Беларуси и Литвы. Во-вторых, практически все крестьянские выступления против существующих порядков того времени проходили под религиозным знаменем». І, як вынік — адзіна магчымая выснова аўтара: «Восстание 1863—1864 гг. было логическим продолжением предшествующих протестных выступлений широких народных масс». На жаль, аўтару не хапіла доказаў адстаяць сваю канцэпцыю. Больш таго, ён супярэчыць сам сабе. Сярод найбольш распаўсюджаных формаў сялянскіх пратэстаў напярэдадні адмены прыгону [50, с. 4, 6] не знайшлося прыкладу ніводнага выступлення «под религиозным знаменем». На складанасці і нявырашанасці да гэтага часу пытання аб ролі канфесій у паўстаннях ХІХ ст. засяроджана ўвага ў кнізе «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі канца ХVIII пачатку ХХ ст.: праблемы, здабыткі, перспектывы».

Такім чынам, вывучэнне імперскай праблематыкі ў цэлым выйшла сёння на новы ўзровень — ад пераважна-рэгіянальнага да праблемна-тэматычнага падыходу і паглыбленаму аналізу асобных аспектаў імперскай гісторыі — праблема месца і ролі беларускіх зямель у палітычных падзеях канца ХVІІІ—ХIХ ст. не атрымала належнага навуковага асэнсавання. А за высновамі і контраверсіямі, што існуюць у сучаснай беларускай гістарыяграфіі, стаіць не столькі грунтоўнае веданне крыніц, колькі палітычная пазіцыя аўтара.

Литература

1. Пыпин, А. Н. История русской этнографии / А. Н. Пыпин. СПб., 1892.
2. Погодин, М. П. Польский вопрос / М. Н. Погодин. М., 1867.
3. Балванович, Я. Что такое русское общество в Северо-Западном крае / Я. Балванович // Сб. ст., разъясняющих польское дело по отношению к Западной России. Вып. II. Вильно, 1887.
4. Липранди, А. Русское дело в Западном крае / А. Липранди. Б. м. Б. г. 30 с.
5. Коялович, М. Историческое исследование о западной России / М. Коялович. СПб., 1865.
6. Смоленчук, А. Ф. Белорусская историография второй половины ХIХ — начала ХХ века и становление национальной идеологии / А. Ф. Смоленчук // Славяноведение. 1999. № 5. С. 60—67.
7. Цыт. па: Арапов, Д. Законная государственная цель — полное объединение, слияние разных племён (Д. А. Милютин и его статья «О разноплеменности в населении государства» / Д. Арапов // Источник. Документы русской науки. 2003. № 1. С. 51—65.
8. Падрабязней гл.: Аверин, М. Б. Государственное управление национальными окраинами Российской империи с середины 60-х годов ХIХ века до 1914 года (на примере Великого княжества Финляндского и Царства Польского): автореф. дис … канд. ист. наук / М. Б. Аверин. Самара, 1999.
9. Ивановский, В. Административное устройство наших окраин / В. Ивановский // Ученые записки Казанского университета. 1891. Кн. 6. С. 26—70.
10. Lelewel, I. Panowanie krula Polskiego Stanisіawa Augusta Poniatowskiego / I. Lelewel. Bruxelle, 1847; Bobrzyсski M. Dzieje Polski w zarysie / M. Bobrzyсski. War., 1880; Kraszewski J. I. Polska w czasie trzech rozbiorуw. 1772—1794 / J. I. Kraszewski . Warszawa, Krakуw, 1903; Smoleсski W. Konfederacija targowicka / W. Smoleсski. Krakуw, 1903.
11. Польский вопрос в Государственной Думе 3-го созыва 1-й сессии. Вильна, 1909.
12. Каппелер, А. Россия — многонациональная империя / А. М. Каппелер. М., 2000. 344 с.
13. Когут, Зенон. Коріння ідентичности. Студії з ранніомодерної та модерної історії України / Зенон Когут. Київ, 2004.
14. Свиб, А. Ф. Государственно-правовой статус Беларуси в составе России в пореформенный период (1861—1900) / А. Ф. Свиб. Минск, 2004. 120 с.
15. Бахтурина, А. Ю. Государственное управление западными окраинами Российской империи (1905 — февраль 1917 г.): автореф. дис .…д-ра ист. наук / А. Ю. Бахтурина. М., 2006.
16. Карнейчык, Я. Беларуская нацыя / Я. Карнейчык. Мінск, 1969. 309 с.
17. История белорусской дооктябрьской литературы. Минск, 1977. 637 с.
18. История внешней политики России. ХVШ век. М., 1998. 303 с.
19. Миллер, А. И. «Украинский вопрос» в политике властей и русском общественном мнении (вторая половина ХІХ в.) / А. И. Миллер. СПб., 2000. 260 с.
20. Западные окраины Российской империи. М., 2006. 608 с.
21. Комзолова, А. А. Политика самодержавия в Северо-Западном крае в эпоху Великих реформ / А. А. Комзолова. М., 2005.
22. Долбилов, М. Культурная идиома возрождения России как фактор имперской политики в Северо-Западном крае в 1863—1865 гг. / М. Долбилов // AB IMPERIO. 2001. № 1—2.
23. Голубеў, В. Нарысы гісторыі беларускай дзяржаўнасці / В. Голубеў, І. Кітурка. Мінск, 2004.
24. Падрабязней гл.: Філатава, А. Тэрытарыяльная палітыка ўрада Расійскай імперыі / А. Філатава [і інш.] // Гістарыяграфія гісторыі Беларусі канца ХVIII — пачатку ХХ ст.: праблемы, здабыткі, перспектывы / навук. рэд. В. В. Яноўская. Мінск, 2006. С. 5—20.
25. Петриков, П. Т. Очерки новейшей историографии Беларуси (1990-е — начало 2000-х годов) / П. Т. Петриков. Минск, 2007. 291 с.
26. Сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Нацыянальна-дэмакратычны і рэвалюцыйны рух на Беларусі (канец ХVII ст. — люты 1917 г.). Мінск, 1994.
27. Швед, В. В. Паміж Польшчай і Расіяй: грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772—1863 гг.) / В. В. Швед. Гродна, 2001. 416 с.
28. Анішчанка, Я. Палітычная гісторыя часоў падзелаў Рэчы Паспалітай / Я. Анішчанка. Мінск, 2006. 253 с.
29. Шыбека, З. Абaгульняючыя версіі гісторыі Беларусі / З. Шыбека // Гістарычны альманах. Т. 10. Гародня, 2004. С. 5—10.
30. Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі. 1795—2002 / З. В. Шыбека. Мінск, 2003. 489 с.
31. Мельник, В. А. Проблема белорусской национальной государственности в современных идейно-политических дискуссиях / В. А. Мельник // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні. 2007. № 2. С. 64—72.
32. Ковалёва, Н. Н. Изучение проблем восстания 1794 г. в курсе белорусоведения / Н. Н. Ковалёва // Тезисы докладов XXI научно-технической конференции в рамках проблемы «Наука и мир». Ч. 1. Брест, 1994.
33. Смит, Ф. История польского восстания и войны 1830—1831 годов: в 3 т. / Ф. Смит. СПб., 1863—1864;. Пузыревский, А. К. Польско-русская война 1831 г.: в 2 т. / А. К. Пузыревский. СПб., 1890; Брянцев П. Д. Восстание поляков в 1830 и 1831 / П. Д. Брянцев. Вильна, 1896; Гомулицкий, В. Польская революция 1830—31 / В. Гомулицкий . СПб,. 1906; Очерки польской кампании в 1831 г. кн. Варшавского, графа И. Ф. Паськевича Эриванского. СПб., 1907; Шильдер, Н. К. Император Николай I и Польша в 1825—1831 гг. / Н. К. Шильдер // Русская старина. 1900. Кн. 3. С. 1—27; Кн. 4. С. 51—69; Кн. 5. С. 237—259; Кн. 6. С. 477—504; Кн. 7. С. 3—32; Кн. 8. С. 225—264.
34. Падрабязней гл.: Смирнов, А. Ф. Восстание 1863 года в Литве и Белоруссии / А. Ф. Смирнов. М., 1963. С. 4—7; Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец ХVIII — пачатак ХХ ст.). Мінск, 2005. С. 19— 21; Яноўская, В. В. Духавенства і паўстанне 1863—1864 гг. / В. В. Яноўская [і інш.] // Гістарыяграфія гісторыі Беларусі канца ХVIII — пачатку ХХ ст.: праблемы, здабыткі, перспектывы / нав. рэд. В. В. Яноўская. Мінск, 2006. С. 150—164; Карев, Д. В. Предисловие. Восстания 1830—1831 гг. и 1863—1864 гг. в белорусской историографии конца ХІХ—ХХ вв. / Д. В. Карев // Повстанческое движение в Гродненской губернии. 1863—1864 гг. Брест, 2006. С. 3—16.
35. Ратч, В. Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России / В. Ратч. Вильно, 1867. Т. 1.
36. Ліндэр, Р. Гісторыкі і ўлада. Нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ—ХХ ст. / Р. Ліндэр. Мінск, 2005. 540 с.
37. Ігнатоўскі, У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі / У. М. Ігнатоўскі. Мінск, 1991. 190 с.
38. Цыт. па: Брыгадзін П. І. Усевалад Ігнатоўскі — палітычны дзеяч, вучоны / П. І. Брыгадзін, І. С. Мацяс. Мінск, 1998. 96 с.
39. Падрабязней гл.: Біч, М . В. К. Каліноўскі і паўстанне 1863 г. у працах беларускіх савецкіх гісторыкаў / М. В. Біч // Весці АН БССР. Сер. грамадскіх навук. 1989. № 3.
40. Смирнов, А. Ф. Восстание 1863 года в Литве и Белоруссии / А. Ф. Смирнов. М., 1963.
41. Вежховский, М. Польское национально-освободительное движение в Царстве Польском, Литве, Белорусии и на Украине и русско-польские революционные связи. 1830—1849 гг.: автореф. дис .…канд. ист. наук / М. Вежховский. М., 1958. 19 с.
42. Восстание 1863 г. и русско-польские революционные связи 60-х годов. М., 1960. 732 с.
43. Гл.: Миско, М. В. Об освещении характера восстания 1863 г. в Литве и Белоруссии в некоторых работах советских авторов / М. В. Миско // Славянская историография. М., 1966. С. 141—175.
44. Гарбачова, В. В. Паўстанне 1830—1831 гг. на Беларусі / В. В. Гарбачова. Мінск, 2001. 186 с.
45. Філатава, А. Палітычны рух. Паўстанне 1930—1831 гг. / А. Філатава // Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. Мінск, 2000—2005. Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец ХVІІІ — пачатак ХХ ст.) / М. Біч [і інш.]. 2005. 519 с.
46. Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях 1864—1917 г. / А. Ф. Смалянчук. СПб., 2004. 405 с.
47. Киселев, А. А. Система управления и чиновничество белорусских губерний в конце ХVIII — первой половине ХIХ в. / А. А. Киселев. Минск, 2007. 171 с.
48. Миронов, Б. Н. Социальная история России: в 2 т. / Т. 1. СПб., 1999. 548 с.
49. Долбилов, М. «Обратная уния»: проект присоединения католиков к православной церкви в Российской империи (1865—1866 годы) / М. Долбилов, Д. Сталюнас // Славяноведение. 2005. № 5.
50. Акинчиц, И. И. Униатство и восстание / И. И Акинчиц // Паўстанне 1863 года і яго гістарычнае значэнне. Брэст, 2004. С. 3—11.

Наверх

Tags: , , , ,

Comments are closed.

-->